апрацоўка персанальных дадзеных
Палітыка прыватнасці і апрацоўкі персанальных дадзеных (RODO)

Рух Беларускай Салідарнасці клапоціцца аб прыватнасці і бяспецы персанальных дадзеных асоб, якія звяртаюцца да арганізацыі, карыстаюцца яе сайтам і падтрымліваюць яе дзейнасць.

1. Адміністратар персанальных дадзеных
Адміністратарам персанальных дадзеных з'яўляецца грамадская арганізацыя «Рух Беларускай Салідарнасці» (RUCH SOLIDARNOŚCI BIAŁORUSKIEJ), зарэгістраваная ў Рэспубліцы Польшча.
  • Адрас: ul. Hoża 41/2, 00-681 Warszawa, Polska
  • KRS: 0000984492
  • NIP: 7011099365
  • REGON: 522719098
  • Электронная пошта: office@belsolidarity.com
Персанальныя дадзеныя апрацоўваюцца ў адпаведнасці з Рэгламентам Еўрапейскага парламента і Савета (ЕС) 2016/679 ад 27 красавіка 2016 г. (RODO/GDPR) і заканадаўствам Рэспублікі Польшча.
2. Мэты і прававыя падставы апрацоўкі дадзе
Мы апрацоўваем персанальныя дадзеныя ў наступных мэтах:
  • разгляд зваротаў і аказанне юрыдычнай дапамогі;
  • улік падтрымкі грамадскіх ініцыятыў і прапаноў арганізацыі;
  • разгляд заявак на правядзенне мерапрыемстваў;
  • камунікацыя з асобамі, якія звяртаюцца да арганізацыі;
  • забеспячэнне працы і бяспекі сайта, аналіз яго наведвальнасці.
Прававымі падставамі апрацоўкі дадзеных з'яўляюцца:
  • згода асобы – пры аказанні юрыдычнай дапамогі, уліку грамадскай падтрымкі і выкарыстанні неабавязковых аналітычных файлаў cookie (арт. 6 ч. 1 літ. a RODO);
  • законны інтарэс арганізацыі – пры вядзенні перапіскі, разглядзе заявак, забеспячэнні працы і бяспекі сайта, а таксама абароне прававых патрабаванняў (арт. 6 ч. 1 літ. f RODO);
  • заключэнне і выкананне дагавораў (арт. 6 ч. 1 літ. b RODO);
  • выкананне абавязкаў, прадугледжаных заканадаўствам (арт. 6 ч. 1 літ. c RODO).
Персанальныя дадзеныя асаблівых катэгорый апрацоўваюцца пры неабходнасці на падставе выразнай згоды асобы або ў мэтах устанаўлення, ажыццяўлення ці абароны прававых патрабаванняў (арт. 9 ч. 2 літ. a і f RODO).
3. Падтрымка грамадскіх ініцыятыў
Дадзеныя асоб, якія падтрымліваюць грамадскія ініцыятывы і прапановы арганізацыі, выкарыстоўваюцца выключна для ўліку падтрымкі, прадухілення паўторнага ўліку і падрыхтоўкі абагульненай статыстыкі.

Персанальныя дадзеныя гэтых асоб не публікуюцца і не перадаюцца дзяржаўным установам, банкам або іншым арганізацыям у мэтах прадстаўлення грамадскай падтрымкі.

У межах грамадскіх кампаній мы выкарыстоўваем выключна ананімізаваныя статыстычныя дадзеныя.

Атрыманне юрыдычнай дапамогі не залежыць ад падтрымкі грамадскіх ініцыятыў арганізацыі.
4. Тэрміны захоўвання дадзеных
Персанальныя дадзеныя захоўваюцца:
  • пры аказанні юрыдычнай дапамогі – да завяршэння працы па звароце і на працягу 12 месяцаў пасля яе завяршэння;
  • пры ўліку грамадскай падтрымкі – да завяршэння адпаведнай кампаніі і на працягу 3 месяцаў пасля яе завяршэння;
  • пры разглядзе іншых зваротаў і заявак – на працягу 6 месяцаў пасля завяршэння перапіскі.
Тэхнічныя і аналітычныя дадзеныя захоўваюцца на працягу перыяду, неабходнага для забеспячэння бяспекі сайта і аналізу яго наведвальнасці.

Дадзеныя могуць захоўвацца даўжэй, калі гэта неабходна для выканання патрабаванняў заканадаўства або абароны прававых патрабаванняў.

Пасля заканчэння тэрмінаў захоўвання або адклікання згоды дадзеныя выдаляюцца ці ананімізуюцца, калі адсутнічаюць іншыя прававыя падставы для іх апрацоўкі.

Ананімізаваныя статыстычныя дадзеныя могуць захоўвацца без абмежавання тэрміну.
5. Абарона і перадача персанальных дадзеных
Доступ да персанальных дадзеных маюць толькі ўпаўнаважаныя прадстаўнікі арганізацыі і пастаўшчыкі паслуг, неабходных для працы сайта, электроннай пошты, электронных формаў і захоўвання інфармацыі.

У сувязі з выкарыстаннем знешніх сэрвісаў дадзеныя могуць апрацоўвацца за межамі Еўрапейскай эканамічнай прасторы з прымяненнем гарантый, прадугледжаных раздзелам V RODO, у тым ліку рашэнняў Еўрапейскай камісіі аб належным узроўні абароны дадзеных або стандартных дагаворных палажэнняў. Інфармацыю аб гэтых гарантыях і іх копіі можна атрымаць, звярнуўшыся да Адміністратара.

Дадзеныя таксама могуць перадавацца ўпаўнаважаным органам у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

Арганізацыя прымае адпаведныя тэхнічныя і арганізацыйныя меры для забеспячэння канфідэнцыяльнасці і бяспекі персанальных дадзеных.
6. Добраахвотнасць прадастаўлення дадзеных
Прадастаўленне персанальных дадзеных з'яўляецца добраахвотным.

Непрадастаўленне інфармацыі, неабходнай для разгляду звароту, можа зрабіць немагчымым аказанне юрыдычнай дапамогі, прадастаўленне адказу або ўлік падтрымкі грамадскай ініцыятывы.
7. Правы карыстальнікаў
Кожная асоба, чые персанальныя дадзеныя апрацоўваюцца, мае права:
  • атрымаць доступ да сваіх дадзеных і іх копію;
  • патрабаваць выпраўлення або выдалення дадзеных;
  • патрабаваць абмежавання апрацоўкі дадзеных;
  • патрабаваць перадачы дадзеных у прадугледжаных заканадаўствам выпадках;
  • у любы момант адклікаць згоду на апрацоўку дадзеных.
Адкліканне згоды не ўплывае на законнасць апрацоўкі дадзеных да моманту яе адклікання.

Права на пярэчанне: вы маеце права пярэчыць супраць апрацоўкі вашых дадзеных на падставе законнага інтарэсу арганізацыі з прычын, звязаных з вашай асаблівай сітуацыяй.

Вы таксама маеце права падаць скаргу ў польскі орган нагляду за аховай персанальных дадзеных – Prezes Urzędu Ochrony Danych Osobowych (PUODO).

Персанальныя дадзеныя не выкарыстоўваюцца для аўтаматызаванага прыняцця рашэнняў, якія маюць прававыя або іншыя істотныя наступствы для фізічных асоб.
8. Файлы cookie
Сайт выкарыстоўвае файлы cookie для забеспячэння яго належнай працы і аналізу наведвальнасці, у тым ліку з дапамогай знешніх аналітычных сэрвісаў.

Выкарыстанне неабавязковых файлаў cookie патрабуе згоды карыстальніка, якую можна ў любы момант адклікаць.

Карыстальнік можа кіраваць выкарыстаннем файлаў cookie праз налады сайта і свайго браўзера.
9. Кантакт
Па ўсіх пытаннях, звязаных з апрацоўкай і абаронай персанальных дадзеных, рэалізацыяй сваіх правоў або адкліканнем згоды, можна звяртацца па электроннай пошце:
office@belsolidarity.com