Грамадская кампанія

За легальнасць беларусаў(ак) у Польшчы

Дапамагаем беларусам вырашаць праблемы з дакументамі, легалізацыяй і банкаўскімі паслугамі – і працуем над тым, каб гэтыя праблемы не паўтараліся.

Беларуская салідарнасць у Польшчы

Ад праблемы аднаго чалавека – да зменаў для ўсіх

Банк абмяжоўвае доступ да рахунку, пакуль вы чакаеце новую карту побыту? Польскі праязны дакумент трэба афармляць зноў, хоць папярэдні атрымалі зусім нядаўна? Рашэння па легалізацыі няма месяцамі?

Рух Беларускай Салідарнасці і Беларуская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнерства аб'ядналі дапамогу ў канкрэтных сітуацыях з адвакатаваннем сістэмных зменаў.

Мы накіроўваем прапановы польскім установам і банкам, вядзем дыялог з адказнымі органамі і дапамагаем людзям абараняць свае правы ўжо цяпер.

За што мы выступаем

Польскі праязны дакумент для замежніка (PDPC)

Дамагаемся трохгадовага тэрміну дзеяння дакумента, наўпрост замацаванай магчымасці пацвярджаць ім асобу і сталага спецыяльнага парадку атрымання для грамадзян Беларусі.

Асобнае пытанне – адпаведнасць польскіх правілаў арт. 25(2) Рэгламенту ЕС 2024/1347, які прадугледжвае для асоб з дадатковай абаронай праязны дакумент з тэрмінам дзеяння больш за год пры вызначаных умовах.

Азнаеміцца з петыцыяй

Легалізацыя без шматмесячнага чакання

Мы патрабуем скасавання арт. 100d закона ад 12 сакавіка 2022 года, які ўводзіць асаблівы рэжым тэрмінаў у справах аб легалізацыі знаходжання, і вяртання звычайных працэсуальных гарантый.

Мэта – рэальныя тэрміны разгляду заяў і эфектыўныя сродкі прававой абароны, калі адміністрацыя не дзейнічае або празмерна зацягвае справу.

Азнаеміцца з петыцыяй

Падтрымаць змены

Мы падрыхтавалі петыцыі па польскім праязным дакуменце і тэрмінах разгляду спраў, а таксама рэкамендацыі для банкаў. Падпісанты дапамагаюць паказаць польскім уладам, што за гэтымі патрабаваннямі стаіць грамадскі запыт.

Збор подпісаў у падтрымку змен па праязных дакументах (PDPC), банкаўскіх паслугах і тэрмінах разгляду спраў

Увага! Запаўняйце форму лацінскімі знакамі
Грамадзянства:
Для лакалізацыі рэгіёнаў і магчымасці звароту да лакальных органаў улады
Згода на email-рассыланне са зваротнай сувяззю:
Wyrażam zgodę na przetwarzanie danych osobowych podanych przeze mnie w niniejszym formularzu przez Stowarzyszenie „Ruch Solidarności Białoruskiej” w celu udokumentowania mojego poparcia dla inicjatywy oraz przedstawienia listy osób ją popierających właściwym instytucjom, zgodnie z rozporządzeniem Parlamentu Europejskiego i Rady (UE) 2016/679 z dnia 27 kwietnia 2016 r. (RODO).

Mam prawo do dostępu do swoich danych osobowych, ich sprostowania, usunięcia, ograniczenia przetwarzania oraz wycofania zgody w dowolnym momencie. W celu realizacji tych praw mogę skontaktować się z administratorem danych pod adresem e-mail: office@belsolidarity.com.

Ход кампаніі

  • Атрыманы адказ MSWiA на дзве петыцыі РБС Міністэрства выклала сваю пазіцыю адносна павелічэння тэрміну дзеяння PDPC і працягу дзеяння арт. 100d. Ліст DK-S.0511.4.114.2026(5). Азнаеміцца з адказам MSWiA
  • У MSWiA накіраваны wniosek o udostępnienie informacji publicznej Запыт датычыцца стадыі падрыхтоўкі заканадаўчых зменаў па PDPC, праекта UD408 і выканання патрабаванняў Рэгламенту (ЕС) 2024/1347.
  • Накіраваны запыт у Еўрапейскую камісію аб санкцыях ЕС Запытана тлумачэнне прымянення санкцыйных норм да банкаўскага абслугоўвання беларусаў у Польшчы, у тым ліку выключэнняў для асоб з правам пражывання ў ЕС.
Паказаць ранейшыя падзеіСхаваць ранейшыя падзеі
  • Петыцыя па PDPC перададзеная ў камісію Сената Петыцыя РБС № P11-281/26 накіраваная на разгляд Komisja Petycji. Сачыць за разглядам петыцыі
  • 27–28.10.2026
    Рэкамендацыі накіраваныя 12 банкам і ZBP Прызнанне дакументаў, доступ да банкаўскіх паслуг і карэктнае прымяненне санкцый. Азнаеміцца з рэкамендацыямі
  • Накіраваныя петыцыі ў Сейм, Сенат і MSWiA Прапанаваныя змены ў правілах выдачы PDPC і аднаўленні працэсуальных гарантый у справах аб легалізацыі.