Мы зацікаўленыя ў развіцці і дасягненні агульнай мэты — набліжэнні дэмакратычных зменаў у нашым грамадстве.
Таму мы хочам, каб Рух Беларускай Салідарнасці стаў прасторай рэалізацыі ідэй і праектаў для шматлікіх беларускіх ініцыятыў і асобных актывістаў. Як унутры краіны, так і за мяжой.
Бо Беларусь там, дзе ёсць беларусы.
Калі ў вас ёсць ідэя і жаданне зрабіць свой унёсак у будучыню беларускага грамадства, то наш досвед, сувязі і каманда — вам у дапамогу.
Заклікаем падпісацца на рассылку карысных матэрыялаў, адукацыйных магчымасцей, вакансій, грантаў, якую перыядычна складае наша каманда.