Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

Калядная батлейка з Маляванычам

Анонсы
Запрашаем на незабыўную перадкалядную сустрэчу з любімым героем дзяцінства! 🌟 Алесь Ждановіч, вядомы як Маляваныч, — унікальны беларускі талент, які стаў голасам дзяцінства для многіх пакаленняў беларусаў. Яго цёплыя, шчырыя казкі і калыханкі суправаджалі сотні сямейных вечароў, ствараючы незабыўную атмасферу любові і душэўнасці.

📅 26 снежня ў 17:00
📍 Prastora, Hoża 41 lok 2
✨ Узроставае абмежаванне 5+
⭐️ Уваход: па папярэдняй рэгістрацыі, данат 50 злотых

🎉 Што будзе?
✨ Гульні і загадкі для дзяцей і дарослых
📖 Настольныя казкі: "Пэпі Доўгая Панчоха", "Мама Му", "Як Вожык і мядзьведзік сустракалі Новы год"
🎭 Казачная батлейка "Цар Ірад"
🎨 Расповед пра беларускую батлейку

❄️ Бярыце з сабой добры настрой і далучайцеся да свята! ❄️