Запрашаем актывістаў, ініцыятывы, згуртаванні беларускай дыяспары ў нашу варшаўскую прастору па адрасе Hoża 41.
Ладзім разам івэнт, варкшоп, канцэрт, прэзентацыю.
Вялікая і ўтульная прастора знаходзіцца ў самым цэнтры Варшавы і чакае на вас.
Да выбару некалькі памяшканняў: Вялікая зала, абмежавана колькасцю да 60 чалавек. Пасуе для правядзення канцэртаў, лекцый, форумаў, выстаў, фотасесій, відэаздымак.
Сярэдняе памяшканне, абмежавана колькасцю да 25 чалавек.
Малое памяшканне падыходзіць да правядзення перамоў, індывідуальных заняткаў.
Маем рознае абсталяванне: два мікрафоны, гукаапаратура, праэктар, ноўтбук, фліпчарт, відэакамера для правядзення анлайн-трансляцый.
Да карыстання кухня з посудам, лядоўняй, плітой, мікрахвалёўкай, кавамашынай.
Цёплая лаўндж-зона з канапамі.
Каб далучыцца і зладзіць разам івэнт, трэба толькі падаць заяўку!
ЛАДЗІМ ІВЭНТ
КАЛІ ВЫ ХОЧАЦЕ АРГАНІЗАВАЦЬ МЕРАПРЫЕМСТВА НА НАШАЙ ПРАСТОРЫ