Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

Дабрачынны мастацкі аўкцыён «Свята будзе!»

Анонсы
📅 Калі? З 5 па 25 снежня 2024 года

На анлайн–аўкцыёне прадстаўлены ўнікальныя працы таленавітых беларускіх мастакоў:
🎨 Павел Лабурдаў
🎨 Надзея Саяпіна
🎨 Цемра
🎨 Яраслаў Кірвель
🎨 Лявон Вольскі
🎨 Юры Стыльскі
🎨 Дар’я Калечыц
🎨 Эльга Папова

Як прыняць удзел?
1️⃣ Заходзь на сайт і абяры карціну, якая цябе натхніла.
2️⃣ Зрабі стаўку пад абраным лотам, запоўніўшы простую форму.
3️⃣ 25 снежня мы скантактуемся з пераможцамі.

💖 Усе выручаныя сродкі будуць выкарыстаны на арганізацыю ялінкі, святочнага стала і падарункаў для дзетак. Таксама 15% ад продажу кожнай працы будзе перададзена мастакам як знак павагі да іх творчасці.

Разам мы можам зрабіць гэты свет лепшым і падарыць радасць тым, каму яна зараз так патрэбна!

Заходзь на сайт і прымай удзел у аўкцыёне!