У гэтым дакуманце, створаным Рухам Беларускай Салідарнасці з прыцягненнем юрыстаў, мы прыводзім аналіз самых балючых праблем, з якімі сустракаюцца беларусы ў Польшчы.
Дакумант паказвае рэальныя выклікі для тысяч беларусаў, якія шукаюць бяспекі ў Польшчы пасля 2020 года, і прапануе канкрэтныя змены: ад падаўжэньня тэрміну дакументаў да стварэньня выключэньняў для уцекачоў. Гэта не толькі аналіз, але і заклік да дзеяньня — мы звяртаемся да польскіх уладаў, НДА і грамадства, каб палепшыць стан і магчымасць інтэграцыі для нашага народа.
Ключавыя тэмы дакуманта:
Ключавыя тэмы дакуманта:
- Легалізацыя: праблемы з выдачам польскіх дакументаў падарожжа, доўгі разгляд апэляцый аб рэзідэнтстве, абмежаванні для бізнесу падчас чакання на дазволы.
- Адукацыя: складнасці з пацвярджэннем ведаў польскай мовы, неабходнасць апостылі на дыпломы, адсутнасць магчымасцей вучыць беларускую мову ў школах.
- Банкоўскія паслугі: складанасці пры адкрыцці рахункаў і атрыманні крэдытаў без PESEL або з нястандартнымі дакументамі.
- Праца і высокакваліфікаваныя прафесіі: неабходнасць атрыманьня даведкі аб некаральнасці з Беларусі (немагчыма для палітычных уцекачоў), праблемы з прызнаваньнем кваліфікацыяў, напрыклад, для псіхалогаў.
- Праблематычныя дакументы: Апостыль і даведкі аб некаральнасці як бар'еры для інтэграцыі.