Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

Як супрацьстаяць булінгу і харасмэнту?

Анонсы
Ці ведаеш ты, што робіць булінг і харасмэнт такімі жывучымі? Адкуль яны бяруцца, чым «харчуюцца» і як з імі спраўляцца на працы, ў школе ці ў асабістым жыцці?
Ініцыятыва “Беларуска беларусцы” запрашае ўсіх ахвотных на адкрытую сустрэчу, дзе мы пагаворым пра ўсё гэта адкрыта і без табу. Спікерка сустрэчы – вядомая юрыстка Альвіна Мінгазава, якая зараз працуе ў адвакацкім бюро Król Mazurek, а таксама з'яўляецца кіраўніцай юрыдычнага аддзела ініцыятывы Free Belarus Center.

На сустрэчы:
👉 разбярэмся, чаму булінг і харасмэнт працягваюць існаваць;
👉 абмяркуем, як абараніць сябе альбо падтрымаць блізкіх, якія з гэтым сутыкнуліся;
👉 пазнаёмімся і паразмаўляем ў бяспечнай прасторы.

📌 28 траўня ў 17:00
📍 Дзе? Prastora, Hoża 41, lok. 2, Варшава

✨ Удзел вольны, але патрэбна рэгістрацыя па спасылцы