28 студзеня адбудзецца «Вебінар па манетызацыі адукацыйных устаноў і ініцыятыў», дзе пагаворым пра тое, як займацца адукацыйнай дзейнасцю і атрымліваць прыбытак, бо веды маюць свой кошт!
Спікерамі на вебінары выступяць:
- Вольга Татарчык — заснавальніца моўнай школы Centrum Nauki Języków Słowianka, філолаг, спецыялістка ў сферы мэнэджменту і маркетынгу.
- Алена Астроўская (Пушкіна) — дзіцячы пісьменнік, заснавальніца школы, аўтар адукацыйных праграм, аўтар першай Азбукі для самых маленькіх. Прыватная школа SmartEd.
- Святлана Сільвестрава — беларускі гісторык і літаратар, доктар гістарычных навук, каардынатар адукацыйнай ініцыятывы «Беларуская акадэмія».
Вебінар па манетызацыі адукацыйных устаноў і ініцыятыў пройдзе на анлайн-пляцоўцы Zoom, 28 студзеня, з 13-00 па 16-00 (па варшаўскім часе!). Удзел бясплатны, але трэба папярэдне зарэгістравацца, запоўніўшы форму тут.
Там жа вы можаце загадзя пакінуць свае пытанні да спікераў, для абмеркавання падчас вебінару.