Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

У гэтую нядзелю ў Польшчы адбудуцца парляменцкія выбары

2023-10-12 10:13 Абвесткі
У гэтую нядзелю ў Польшчы адбудуцца парляменцкія выбары.
Давайце пагаворым пра дзве найбольш уплывовыя партыі і падумаем, як выбары паўплываюць на нашае жыццё ў Польшчы.
Грамадская Кааліцыя (Koalicja Obywatelska / KO) выступае ў апазіцыі Права і Справядлівасьці (Prawo i#nbsp;Sprawiedliwość/ PIS#nbsp;— дзейная з#nbsp;2015 года партыя).

Выбарачная кампанія партыі КО уключае такія пункты як:
  • прапановы па#nbsp;змене падаткаў,
  • павышэння настаўнікаў і работнікаў бюджэтнай сферы,
  • лібералізацыя заканадаўства аб#nbsp;абортах;
  • 0% крэдыту на#nbsp;куплю першай кватэры.

Тым часам выбарачная кампанія партыі PIS называецца «Бясьпечная будучыня для палякаў».
PIS выступаюць за:
  • мадэрнізацыю жылых дамоў,
  • праграму 800+,
  • паляпшэнне працоўных умоў у#nbsp;меншых гарадах Польшчы,
  • вырашэнне міграцыйнага крызісу;
  • правядзенне рэферэндума, дзе палякі адкажуць на#nbsp;пытанні аб#nbsp;продажы дзяржаўнай маёмасці, павышэнні пенсійнага ўзросту, ліквідацыі бар’ера на#nbsp;мяжы з#nbsp;Беларуссю і прыёме нелегальных мігрантаў з#nbsp;Блізкага Усходу.

Даведацца пра правілы правядзення выбараў у#nbsp;Польшчы можна на#nbsp;афіцыйным сайце.

Таксама мы#nbsp;паразмаўлялі з Мікітам Семяненкам#nbsp;— чальцом Forum Młodych Dyplomatów і даведаліся яго меркаванне наконт гэтых выбараў.

«Асаблівасьцю бягучай электаральнай кампаніі ў Польшчы зьяўляецца тое, што 15 кастрычніка грамадзяне Польшчы змогуць узяць удзел адразу ў 3 галасаваньнях. Адбудуцца выбары ў Сэйм, у#nbsp;Сэнат і агульнанацыянальны рэфэрэндум ініцыяваны кіруючай партыяй. Паводле апошніх перадвыбарчых апытаньняў у#nbsp;Cэйм трапляюць пяць партыяў: эўраскептычныя Права і Справядлівасьць (партыя ўлады) ды#nbsp;Канфэдэрацыя, і праэўрапейскія Грамадзянская кааліцыя, Трэці шлях і Левыя.

Нягледзячы на#nbsp;тое, што кіруючая партыя мае найвышэйшы рэйтынг, на#nbsp;дадзены момант яна ня#nbsp;мае партнэраў для пабудовы кааліцыі. У#nbsp;той час, калі праэўрапейская апазыцыя дэкляруе памкненьні сфармаваць кааліцыйны ўрад. Напярэдадні выбараў у#nbsp;Сэнат апазыцыя заключыла пагадненьне, якое прадугледжвае невыстаўленьне кандыдатаў адно супраць аднаго. 4 гады таму такое#nbsp;ж пагадненьне прынесла плён і дазволіла займець большасьць у#nbsp;верхняй палаце, верагодна, стаўка на#nbsp;супрацу згуляе і ў гэты раз.

Каб зьвязаць рукі апазыцыі ў выпадку зьмены ўлады, Права і Справядлівасьць ініцыявала рэфэрэндум. У#nbsp;палякаў запыталі пра прыём мігрантаў з#nbsp;Блізкага Усходу і Афрыкі, бар’ер на#nbsp;мяжы з#nbsp;Беларуссю, падвышэнне пэнсійнага ўзросту і продаж дзяржмаёмасьці замежным структурам. Частка апанэнтаў улады і праваабаронцаў заклікалі людзей да#nbsp;байкоту плебісцыту, у#nbsp;сувязі з#nbsp;тэндэнцыйнасьцю пытаньняў і штучнасьцю ўзьнятых праблемаў. Калі рэфэрэндум усё#nbsp;ж адбудзецца, наўрадці нешта радыкальна зьменіцца у#nbsp;польскай палітыцы, бо#nbsp;пытанні сфармуляваныя так, каб захаваць статус-кво. Але становішча беларусаў у#nbsp;Польшчы можа зьмяніцца ў залежнасьці ад#nbsp;выніку выбараў.

Найбольш нэгатыўныя зьмены могуць адбыцца ў выпадку прыходу да ўлады прарасейскай Канфэдэрацыі, асобныя чальцы якой падтрымліваюць сяброўскія адносіны з#nbsp;рэжымам Лукашэнкі. Калі кіруючая кансэрватыўная партыя Права і Справядлівасьць насуперак апытаньням захавае парлямэнцкую большасьць, то#nbsp;падтрымка беларускіх рэлякантаў працягнецца, але акцэнт будзе зроблены хутчэй на#nbsp;асыміляцыю, тады як#nbsp;праэўрапейскія Грамадзянская кааліцыя, Трэці шлях і Левыя з#nbsp;большай верагоднасьцю будуць падтрымліваць ініцыятывы скіраваныя на#nbsp;захаваньне ідэнтычнасьці, мовы і культуры беларускіх мігрантаў, бо#nbsp;будуць мець доступ да#nbsp;сродкаў Эўразьвязу прызначаных на#nbsp;дадзеныя мэты."

Фота на вокладцы: Roman Jocher