Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

Сустрэча прадстаўнікоў РБС і Каардынацыянай Рады з актывістамі ва Ўроцлаве

2023-06-20 16:58 Архіў анонсаў
Ужо на#nbsp;наступным тыдні ва Ўроцлаве адбудзецца сустрэча Каардынацыйнай Рады, Руха Беларускай Салідарнасці з мясцовымі беларускімі ініцыятывамі!
Таму мы#nbsp;шчыра запрашаем актывістаў(-ак) і прадстаўнікоў(-іц) беларускіх арганізацый, каб абмяркаваць усё надзённыя пытанні аб#nbsp;будучыні і развіцці, якія зараз турбуюць беларусаў.
ТЭМЫ:
  • наладжванне супрацы між беларускімі арганізацыямі і польскімі ўладамі
  • адукацыя на#nbsp;беларускай мове ва Ўроцлаве
  • магчымасці падтрымкі беларускіх ініцыятываў
  • захаванне беларускай ідэнтычнасці за#nbsp;мяжой і ў Беларусі.

Будзем шмат размаўляць і дзяліцца парадамі, агучым праблемы ды#nbsp;выпрацуем агульную стратэгію па#nbsp;вырашэнню пастаўленых пытанняў!

А#nbsp;яшчэ, на#nbsp;сустрэчы вас будзе чакаць выстава малюнкаў Паўла Северынца, якія ён#nbsp;даслаў з-за кратаў.
Калі? 29 чэрвеня а 19:00
Дзе? ul. Szewska 49, Instytut Historyczny Uniwersytet Wrocławski
РЭГІСТРАЦЫЯ: па спасылцы

Удзел прымуць: Андрэй Ягораў — спікер Каардынацыйнай рады, Варшава; Віталь Рымашэўскі — кіраўнік аддзелу камунікацыі з#nbsp;грамадзтвам Каардынацыйнай рады, кіраўнік Беларускага Руху Салідарнасьці, Варшава; Ян#nbsp;Маркаў, прэзыдэнт Stowarzyszenie Białoruski Związek Solidarności, Wrocław; Наталля Хацько#nbsp;— Згуртаванне Саюза Беларускай Салідарнасці; Любоў Баркун#nbsp;— Школа беларускай мовы для#nbsp;дзяцей на#nbsp;выходных; Эмілія Гаўрус#nbsp;— Праект «Мова Нанова»; Сьвятлана Дзядова#nbsp;— праект «РазМова»; Анастасія Сасыкбаева#nbsp;— моладзевы клуб «Спадчына»; Fundacja «Za#nbsp;Wolność Waszą i#nbsp;Naszą»; Сяргей Сасін чалец КР#nbsp;— Białoruski Związek Solidarności.
Давайце #разаміпобач захаваем нашу беларускасць!

*Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць: Рух Беларускай Салідарнасці; Каардынацыйная Рада; Stowarzyszenie Białoruski Związek Solidarności, Wrocław; Fundacja "Za Wolność Waszą i#nbsp;Naszą"