Дошка аб'яў АдуКірмаш

Курс для настаўнікаў на сайце “Васьміног”

Курс уяўляе сабой інтэнсіў з шасці практыка-арэнтаваных модуляў з заданнямі-крокамі па распрацоўцы ўласнага курсу. Таксама маецца дыдактычны дапаможнік з працоўным сшыткам.
Курс скіраваны на падвышэнне кампетэнцый выкладчыкаў, якія працуюць у анлайн-асяроддзі. Па праходжанні курсаў можна будзе навучыцца ствараць курсы для выкладання анлайн. Пры жаданні гэтыя ўрокі мы можам размясціць на нашым сайце.
У межах навучання можна будзе прайсці па наступных кроках:
▶️Праектаванне курса
▶️Зваротны дызайн ADDIE
▶️Праектаванне анлайн-урокаў ды матэр’ялаў: структура анлайн-занятку ды методыкі навучання
▶️Digital-інструменты анлайн-выкладання
▶️Матывацыйны дызайн
▶️Эфектыўная ацэнка
▶️Зваротная сувязь
▶️Рэфлексія