Free Belarus Center сабраў прадстаўнікоў_іц разнастайных прастораў, якія працуюць з#nbsp;беларускімі актывістамі_камі, на#nbsp;вялікую сустрэчу пад назвай «HUB-TOGETHER».
На мінулым тыдні каманда Free Belarus Center запрасіла тых, хто займаецца грамадскай адукацыяй, праводзяць культурніцкія імпрэзы ці надае гуманітарную дапамогу ў сваіх прасторах у#nbsp;розных гарадах Польшчы, каб больш даведацца адзін пра аднаго.
Пасля абмеркавання каштоўнасцяў разам з#nbsp;фасілітатарам Валдзісам Фугашам з#nbsp;дапамогай артысткі, актывісткі і заснавальніцы фонду STUS Лізаветы Сцяцко ўдзельнікі сустрэчы папрацавалі над стварэннем каталога ўсіх асноўных беларускіх прастор Польшчы ў фармаце зіна#nbsp;— самаробнага міні-часопіса. Вынікі гэтай працы хутка з’явяцца ў суполках удзельнікаў_іц сустрэчы і анлайн.
Вечар завяршыўся выступам непаўторнага Сяргея Пукста.