Запрашаем на незабыўную перадкалядную сустрэчу з любімым героем дзяцінства! 🌟 Алесь Ждановіч, вядомы як Маляваныч, — унікальны беларускі талент, які стаў голасам дзяцінства для многіх пакаленняў беларусаў. Яго цёплыя, шчырыя казкі і калыханкі суправаджалі сотні сямейных вечароў, ствараючы незабыўную атмасферу любові і душэўнасці.
📅 26 снежня ў 17:00 📍 Prastora, Hoża 41 lok 2 ✨ Узроставае абмежаванне 5+ ⭐️ Уваход: па папярэдняй рэгістрацыі, данат 50 злотых
🎉 Што будзе? ✨ Гульні і загадкі для дзяцей і дарослых 📖 Настольныя казкі: "Пэпі Доўгая Панчоха", "Мама Му", "Як Вожык і мядзьведзік сустракалі Новы год" 🎭 Казачная батлейка "Цар Ірад" 🎨 Расповед пра беларускую батлейку
❄️ Бярыце з сабой добры настрой і далучайцеся да свята! ❄️