У мінулую пятніцу каманда РБС пазнаёмілася з мясцовымі люблінскімі ініцыятывамі і іх лідарамі.
На сустрэчы мы абмяркоўвалі шмат новых рэчаў: даведаліся пра стан беларускага тэатра ў Любліне (вы ведалі, што Люблін - гэта сталіца пазамежнага беларускага тэатра?) і такія тэмы як:
далучэнне палякаў да беларускай інфармацыйнай павесткі і яе значэнне
закрыцце кафедры беларусыстыкі ва ўніверсітэтах Польшчы.