На анлайн–аўкцыёне прадстаўлены ўнікальныя працы таленавітых беларускіх мастакоў: 🎨 Павел Лабурдаў 🎨 Надзея Саяпіна 🎨 Цемра 🎨 Яраслаў Кірвель 🎨 Лявон Вольскі 🎨 Юры Стыльскі 🎨 Дар’я Калечыц 🎨 Эльга Папова
Як прыняць удзел? 1️⃣ Заходзь на сайт і абяры карціну, якая цябе натхніла. 2️⃣ Зрабі стаўку пад абраным лотам, запоўніўшы простую форму. 3️⃣ 25 снежня мы скантактуемся з пераможцамі.
💖 Усе выручаныя сродкі будуць выкарыстаны на арганізацыю ялінкі, святочнага стала і падарункаў для дзетак. Таксама 15% ад продажу кожнай працы будзе перададзена мастакам як знак павагі да іх творчасці.
Разам мы можам зрабіць гэты свет лепшым і падарыць радасць тым, каму яна зараз так патрэбна! Заходзь на сайт і прымай удзел у аўкцыёне!