Гэты івэнт для ўсіх, хто калісьці марыў спяваць,але не было часу ці магчымасцяў, а таксама для тых, хто хоча паспрабаваць штосьці новае.
Майстар-клас праводзіць Дар'я Новік- акторка, спявачка, кампазітаркa.
Галоўная задача МК - паказаць людзям, што спяваць, імправізаваць і рабіць нешта творчае можна ў любым узросце, з любой вакальнай падрыхтоўкай (нават без яе) і гэта можа быць вельмі лёгка, без напругі і прыгожа!