Ужо 4 ліпеня ў Познані адбудзецца сустрэча Каардынацыйнай Рады, Руха Беларускай Салідарнасці, Фундацыі "Кут" з беларускімі ініцыятывамі і беларусамі Познані.
ТЭМЫ:
наладжванне супрацы між беларускімі арганізацыямі і польскімі ўладамі
адукацыя на беларускай мове ў Познані
магчымасці падтрымкі беларускіх ініцыятываў
захаванне беларускай ідэнтычнасці за мяжой і ў Беларусі.
Удзел прымуць: Андрэй Ягораў — спікер Каардынацыйнай рады, Віталь Рымашэўскі — кіраўнік Беларускага Руху Салідарнасьці, Вольга Стрыжнёва — прэзідэнтка фундацыі "Кут".