Анлайн-курс пра тое, як і дзе браць сродкі на вашыя ініцыятывы і праекты
Блокі курса:
Не грантамі адзінымі: якія існуюць спосабы прыцягнення сродкаў і што з гэтага падыдзе вашай ініцыятыве
Донары і фонды: хто гэтыя таямнічыя арганізацыі і як пачаць з імі працу
Праектныя бюджэты і заяўкі: як рэалістычна планаваць выдаткі і якасна ўпакоўваць вашыя ідэі для донараў
Маніторынг, справаздачы, празрыстасць: важныя складнікі фінансавай дзейнасці, на якія часта звяртаюць недастаткова ўвагі
Найбольш каштоўная частка курсу – магчымасць з дапамогай эксперткі папрацаваць над уласнай заяўкай і выйсці пасля навучання з гатовым дакументам для падачы на грантавыя конкурсы.
Для каго: культдзеячы, актывісты, творцы, медыя, НДА і інш. Калі: 22 ліпеня – 8 жніўня, па панядзелках і чацвяргах ў 18.30 (Мінск).