Дошка аб'яў АдуКірмаш

Анлайн-курс пра тое, як і дзе браць сродкі на вашыя ініцыятывы і праекты

Блокі курса:
  • Не грантамі адзінымі: якія існуюць спосабы прыцягнення сродкаў і што з гэтага падыдзе вашай ініцыятыве
  • Донары і фонды: хто гэтыя таямнічыя арганізацыі і як пачаць з імі працу
  • Праектныя бюджэты і заяўкі: як рэалістычна планаваць выдаткі і якасна ўпакоўваць вашыя ідэі для донараў
  • Маніторынг, справаздачы, празрыстасць: важныя складнікі фінансавай дзейнасці, на якія часта звяртаюць недастаткова ўвагі

Найбольш каштоўная частка курсу – магчымасць з дапамогай эксперткі папрацаваць над уласнай заяўкай і выйсці пасля навучання з гатовым дакументам для падачы на грантавыя конкурсы.
Для каго: культдзеячы, актывісты, творцы, медыя, НДА і інш.
Калі: 22 ліпеня – 8 жніўня, па панядзелках і чацвяргах ў 18.30 (Мінск).
Дэдлайн заяўкі: 16 ліпеня
Падаць заяўку