На прасторы «Пад жырандоляй» 7 чэрвеня ў Варшаве прайшла дыскусія пра месца хрысціян у палітыцы. Таксама ўпершыню на беларускай мове адбылася прэзентацыя перакладаў на беларускую мову папскіх энцыклік аб сацыяльным вучэнні каталіцкага Касцёлу.
«Завешаць фіранкі, выключыць святло, залезці пад ложак і ў цемры чытаць Біблію пра тое, як ты любіш гэты свет і свайго бліжняга?.. Я не бачу ў гэтым хрысціянства абсалютна. Чаму беларускія святары сёння не могуць свабодна прапаведаваць слова Божае згодна з вучэннем касцёлу ў Беларусі? І тут адказ іншы. Не таму, што такі касцёл. А таму, што Беларусь сёння – акупаваная», – мяркуе ксёндз Вячаслаў Барок.
«Там, дзе сустракаюцца два чалавекі, ужо ўзнікае палітычная прастора. Пазбегнуць удзелу царквы ў палітыцы мы не можам, але мусім шукаць баланс. Выпадак кардынала Сіна – паказальны. Не галасуем за нейкую галіну ўлады ці чалавека, але проста каментуем ягоныя дзеянні, сыходзячы з Евангельскіх прынцыпаў» - кажа святар.