Выстава рэпрадукцый карцін беларускай пісьменніцы і мастачкі Эльгі Паповай — «Казкі басаногай душы».
Эльга праілюстравала 11 кніг, сярод якіх казкі Маляваныча і яе ўласныя збонікі вершаў. Яе творчасць, малюнкі ды казкі заўсёды падабаліся псіхолагам сваёй глыбінёй, пяшчотай і дабрынёй. У 2018-м годзе з яе карцін быў створаны набор метафарычных карт.