Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

Святочная сустрэча на Прасторы Тваей Ініцыятывы

2024-01-02 17:03 Падзеі
Каб разам правесці Стары Год, мы сабраліся з усімі, хто супрацоўнічаў з нашай камандай у 2023 годзе і праводзіў на нашай Прасторы свае мерапрыемства і заняткі.
Да нас завітала цудоўная калядная батлейка, музыкі з неверагоднай інструментальнай музыкай, а потым гасцей чакала беларуская віктарына і прадказанні на 2024 год.