Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

Рух Беларускай Салідарнасці на палітычнай асамблеі EPP

2023-09-05 11:08 Падзеі
4 верасня Віталь Рымашэўскі, кіраўнік Руха Беларускай Салідарнасці, прыняў удзел у#nbsp;палітычнай асамблеі Еўрапейскай народнай партыі (EPP) у#nbsp;Бруселі і асобнай сустрэчы EPP, прысвечанай Беларусі.
На#nbsp;сустрэчы палітыкі абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі, падтрымку палітвязняў, еўрапейскі выбар кірунку развіцця Беларусі, супрацоўніцтва палітыкаў ЕС і Беларусі. Таксама было абмеркавана пытанне аб#nbsp;падтрымцы Украіны беларусамі ў вайне супраць Расеі і прэзентавана вэб-старонка Belarus stands with Ukraine, створаная камандай РБС.
Еўрапейская народная партыя#nbsp;— правацэнтрысцкая еўрапейская палітычная партыя, заснаваная ў 1976 годзе. Найбуйнейшая і вядучая партыя еўрапейскага парламента. ЕНП уключае ў сябе хрысціянска-дэмакратычныя, кансерватыўныя, праваліберальныя партыі краін Еўропы.

Вось што пішуць на#nbsp;афіцыйнай старонцы партыі:
«ЕНП з’яўляецца асобай, якая прымае рашэнні і мае вядучыя ролі ў асноўных інстытутах#nbsp;ЕС і ў краінах-членах па ўсім кантыненце. Гэта прыносіць еўрапейскім грамадзянам адказнасць, а#nbsp;таксама здольнасць праводзіць рэформы.»