Беларуская кніга сёння як ніколі знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Ці можна сёння нешта зрабіць дзеля падтрымкі выдання кніг на беларускай мове і распаўсюджвання з іх дапамогай нацыянальнай культуры? Каб паспрабаваць адказаць на гэтыя пытанні ў прасторы РБС адбудзецца канферэнцыя «Інстытут беларускай кнігі: мары аб будучыні».
Канфернцыя пройдзе пры падтрымцы прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні АПКБ, а таксама ў інфармацыйным партнёрстве з Беларускім ПЭН-цэнтрам, грамадскай кампаніяй «Будзьма» і платформай «Інбелкульт 2.0»
На мерапрыемства запрашаюцца ўсе, хто апякуецца лёсам нацыянальнага кнігадруку і хоча дапамагчы зрабіць беларускае слова і культуру больш заўважнымі ў свеце.
Фота: bel-en.by. Кніга тэлевядоўцы і даследчыка Юрыя Жыгамонта
Галоўныя і актуальныя пытанні для сучаснага беларускага кнігадруку будуць узнятыя падчас канферэнцы:
Якія сістэмныя крокі трэба зрабіць, каб дапамагчы выдаваць кнігі па-беларуску
Як папулярызаваць чытанне кніг і перакладаў на беларускую сярод саміх беларусаў
Што зрабіць для большай заўважнасці і прэстыжу беларускіх кніг і аўтараў на міжнародным узроўні
Якім павінен стаць беларускі кніжны рынак у бліжэйшы час
Мерапрыемства пройдзе 21 студзеня ў Варшаве.
Калі вы жадаеце прыняць удзел у абмеркаванні ў якасці выступоўцы / арганізатара дыскусіі / зацікаўленага назіральніка, то запаўняйце рэгістрацыйную форму.
Свае пытанні і рэкамендацыі па правядзенні мерапрыемства таксама можаце дасылаць на скрыню instbelknig@gmail.com